Пятніца, 26.04.2024, 16:14

КАЗА

Галоўная »
КАЗА – гульня паказ у старажытным калядным абрадзе, звязаным з земляробчым, святкаваннем зімовага сонцазвароту. Называлася таксама «Казёл», «Ваджэнне казы», «Хадзіць з казою». Найбольш пашырана на Усходнім Палессі.

Гэты абрад узнік у глыбокай старажытнасці. Выконвалі яго вясною, калі сеялі збожжавыя (тады на Беларусі пачынаўся новы год). Вядомы таксама і на Украіне, і ў Расіі. Першапачаткова абраду надавалі магічнае значэнне. Лічылі, што ён спрыяе ўрадлівасці, прадухіляе бяду.

каза
Каза. Калядная маска. Вёска Безджеж Драгічынскага раёна

Зімовы абрад «Каза» сфармаваўся ў познім сярэднявеччы з увядзеннем юліянскага календара замест візантыйскага, пераносам пачатку новага года на зіму. З гэтага часу абрад «Ваджэння казы» адарваўся ад пачатковых умоў і паступова страціў магічны сэнс. Каляднікам, які надзяваў маску і выконваў ролю «казы», выбіралі невысокага кемлівага хлопца, здатнага да танцаў і імправізацыі. Апраналі яго ў вывернуты кажух. Значную ролю ў абрадзе адыгрываў «дзед» важачы, які вадзіў «казу». На гэтую ролю звычайна выбіралі высокага хлопца, здатнага да гумару. Яго апраналі таксама ў вывернуты кажух або рыззё, на спіне рабілі «горб», надзявалі маску казы з бяросты, прымацоўвалі рогі, прыладжвалі бараду з лёну, у руку давалі кій. У абрадавую групу ўваходзілі таксама музыка, які ігрой суправаджаў танец «казы», механоша, які насіў абрадавыя падарункі, і песельнікі, якія складалі хор. Некаторыя ўдзельнікі каляднага гурта ўвасаблялі «маладзіцу», «цыгана» і інш. Гурт хадзіў па вёсцы і заходзіў у двары. Адзін з каляднікаў прасіў у гаспадара дазволіць увайсці ў хату. Атрымаўшы дазвол, першым у хату ўваходзіў «дзед» з «казой», за імі «цыган», «маладзіца» і іншыя удзельнікі гурта. «Дзед» і «каза» (часам з «цыганам» і «маладзіцай») станавіліся пасярэдзіне хаты, астатнія каля парога. Павітаўшы гаспадароў, «дзед» пачынаў муштраваць кіем «казу», а песельнікі спявалі абрадавую песню, у якой хвалілі «казу» за яе ўяўную здольнасць спрыяць урадлівасці, у той жа час «каза» выконвала абрадавы танец. Пасля «дзед» «забіваў» «казу» кіем. Каб яе ўваскрэсіць, каляднікі прасілі гаспадара «ажывіць» «казу» падарункамі. Атрымаўшы іх, «каза» падскоквала, кланялася гаспадару і гаспадыні. Пасля гурт выконваў віншавальную песню, а гаспадары адорвалі іх. Затым каляднікі ішлі ў іншую хату. Абышоўшы ўсе двары, гурт ладзіў святочную бяседу, дзе ласаваліся падараваным, спявалі і танцавалі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.