ГАЛЬШАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ГАЛЬШАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка. Пабудавана ў 1897 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох'яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжом. Грані крапаваны фігурнымі нішамі. Другі ярус адкрыты арачнымі прасветамі; пастаўлена скульптура Хрыста з крыжом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|