ГАРАДОЦКАЯ КЕРАМІКА –
ганчарныя вырабы майстроў з г.Гарадок. Найбольшага развіцця промысел дасягнуў тут у 19 – 1-й паловы 20 ст.
Чырвонагліняная паліваная і непаліваная кераміка гаспадарчага прызначэння (
гаршкі, збанкі, гладышы,
глякі, вазонніцы, міскі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава – карычневага колеру.