ГЛЫБОКСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА АНТОНІЯГалоўная »
ГЛЫБОКСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА АНТОНІЯ размяшчаецца ва ўсходняй частцы горада Глыбокае Віцебскай вобласці на Капцёўскіх могілках. Пабудавана кармелітамі ў пачатку 19 ст. з цэглы як капліца святога Антонія.
Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах вылучаны трохвугольнымі франтонамі. Франтон галоўнага фасада завершаны чатырохграннай званічкай. Атынкаваныя фасады расшыты пад квадравую муроўку і крапаваны пілястрамі, апяразаны карнізным поясам. Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, над уваходм размешчаны хоры. Сцены мелі фрэскавы роспіс (затынкаваны ў 1930-х гг.).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|