ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА АДКУПІЦЕЛЯГалоўная »
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА АДКУПІЦЕЛЯ размяшчаецца ў горадзе Гродна ў мікрараёне Дзевятоўка. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Твор сучаснай авангарднай архітэктуры. Асіметрычна-дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць два прамавугольныя ў плане двухпавярховыя карпусы (адміністрацыйны і храм) пад пакатымі двухсхільным і лучковым дахамі. Вынас лучковага даху на франтальным фасадзе падтрыманы чатырмя высокімі слупамі, якія афармляюць цэнтральны ўваход у храм. Вуглавая частка адзначана вертыкальнай дамінантай — трохграннай вежай-званіцай з крыжом у завяршэнні. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|