Субота, 27.07.2024, 03:47

ГРУЗДАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ГРУЗДАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Учынены ў 2001 г. ў перабудаваным адміністрацыйным будынку другой палавіны 20 ст., узведзеным на месцы папярэдняга касцёла, спаленага ў Вялікую Айчынную вайну.


Вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным над тарцовым фасадам васьміграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны квадратным у плане прытворам, двухсхільнае пакрыццё якога таксама завершана васьміграннай шатровай вежачкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Паводле падання папярэдні касцёл быў заснаваны вялікім князем літоўскім Жыгімонтам. На мяжы 19—20 ст. быў пабудаваны драўляны манументальны храм, вядомы па фотаздымку Я.Балзункевіча 1910—14 гг. З'яўляўся творам архітэктуры гістарызму. Быў вырашаны па тыпу трохнефавай двухвежавай базілікі. Сілуэт плоскаснага гарызантальна ашаляванага фасада фарміравалі трохвугольны франтон і бакавыя трох'ярусныя трохгранныя вежы са спічастымі шатрамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.