ІЎЕЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ БАРБАРЫГалоўная »
ІЎЕЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ БАРБАРЫ размяшчаецца на могілках на паўночна-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Іўе Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з бутавага каменю.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у канічны, завершаны каваным крыжом. Трохвугольны франтон даху падтрыманы чатырмя калонамі, якія нагадвалі утрыраваны класічны порцік. Плоскасныя сцены прарэзаны невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|