КАНАПЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КАНАПЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Канапелькі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольнае ў плане збудаванне пад стромкім двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасад вырашаны накладным двухкалонным і двухпілястравым порцікам з трохвугольным франтонам. Пад капліцай скляпеністае сутарэнне.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|