КАПАТКЕВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АЎГУСЦІНАГалоўная »
КАПАТКЕВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АЎГУСЦІНА размяшчаецца ў гарадскім пасёлку Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Пабудаваны ў 1998—2000 гг. з бетонных блокаў намаганнямі айца-цыстэрцыянца Э.Бісагі на ахвяраванні з Германіі і Аўстрыі. Першы касцёл вядомы з 16 ст., драўляны храм 18 ст. закрыты ў 1935 г. Парафія адноўлена ў 1995 г.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам. На фасадзе выступае трох'ярусная чатырохгранная шатровая званіца, у ніжнім ярусе якой стральчаты ўваходны партал, над якім стральчатае акно-біфорыум.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|