Нядзеля, 18.11.2018, 00:42

КАПЦЁЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ


КАПЦЁЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1936—39 гг. з цэглы. Закрыты ў 1945 г. і пераабсталяваны пад млын. Вернуты парафіянам у 1991 г., адбудаваны ў 1992—2000 гг.


Манументальны будынак вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам. Да фасада далучана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца пад самкнутым сферычным купалам з ліхтарыкам, да тыльнага фасада — паўкруглая апсіда з бакавымі кубападобнымі сакрысціямі пад звонападобнымі пакрыццямі з макаўкамі Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Побач у 1990-я гг. пастаўлена капліца.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [98]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [16]
Спорт [638]
Здарэнні [143]
Грамадства [255]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Лістапад 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.