Аўторак, 30.04.2024, 16:34

КАПУСТА КВАШАНАЯ

Галоўная »
КАПУСТА КВАШАНАЯ – старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання – квашанне цэлымі качанамі або палавінамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста у квасе магла летаваць. З яе рабілі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі у ночвах, дадавалі кмен, журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.


Квашаная капуста

Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і прыправамі (шаткаваная капуста, бітая капуста, набіванка). У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі (складаюць слаямі). На ўсходзе Беларусі (а таксама ў Смаленскай вобласці) лепшыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, далівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з прыправамі.

У наш час квашаная капуста вядомая паўсюдна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.