КАПЫЛЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛАГалоўная »
КАПЫЛЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца ў цэнтры горада Капыль Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, у фасады вугла якога ўкампанаваны чатырохгранны вертыкальны аб'ём званіцы, завершаны цыліндрычным пакрыццём з круглай люкарнай на франтальнай грані. Вось фасада адзначана слуповым ганкам і арачным аконным праёмам над ім. Бакавыя атынкаваныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|