КАРАЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КАРАЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Карацк Клецкага раёна Мінскай вобласці на ўскраіне былога сядзібна-паркавага комплексу. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з вапнавых блокаў як пахавальня.
Твор архітэктуры эклектыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з крыжом, умацаваны вуглавымі контрфорсамі, крапаваны прамавугольнай нішай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|