Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 20.09.2024, 07:32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
КЛЕЦКГалоўная »КЛЕЦК – горад, цэнтр Клецкага раёна Мінскай вобласці, на р.Лань. За 127 км на паўднёвы захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы — Баранавічы, аўтадарогамі звязаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. 10,2 тысяч жыхароў (2009). З канца ХХ ст. існавала славянскае паселішча як цэнтр воласці дрыгавіцкага насельніцтва ў вярхоўях Лані. Горад пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст. У летапісах (летапісны Кльчьск, Клечьск, Клическ) упершыню ўпамінаецца ў 1127 г. як цэнтр Клецкага княства. У сярэдзіне ХІІІ ст. горад разбураны манголамі. З XIV ст. ў складзе ВКЛ. У 1503 г. Клецк спалены крымскімі татарамі. 05.08.1506 г. каля горада татары разбіты войскамі ВКЛ на чале з князем М.Глінскім. У 1522-56 гг. Клецкам валодала вялікая княгіня Бона Сфорца, з 1558 г. — Радзівілы. Клецк на гравюры Т. Макоўскага, XVII ст. Рэканструкцыя Клецкага замку У 1586 — 1939 гг. цэнтр Клецкай ардынацыі Радзівілаў. Быў разбураны ў 1655 г. (у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай) і ў 1706 г. (у час Паўночнай вайны са шведамі). У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, мястэчка Слуцкага павета Мінскай губерні, цэнтр воласці. Троіцкі касцёл Рэшткі Троіцкага касцёлу Пакроўская царква Вялікая сінагога (страчана) Мячэт У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Нясвіжскім павеце Навагрудскага ваяводства. У 1920-я г. працавала Клецкая беларуская гімназія. З 1939 г. ў БССР, 7900 жыхароў; з 1940 года цэнтр Клецкага раёна. З 26.06.1941 г. па 04.07.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі ў Клецку і раёне 7600 чалавек; дзейнічалі падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. У 1959 г. — 4100 жыхароў. У 1962-66 гг. у складзе Нясвіжскага раёна. Сінагога Прадпрыемствы харчовай (Клецкі кансервавы завод, масларобчы, камбікормавы і інш.), металаапрацоўчай (Клецкі механічны завод), лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Музей гісторыі Клеччыны. Мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і землякам. Помнікі архітэктуры – Клецкі касцёл і кляштар дамініканцаў (1683), Пакроўская царква (ХІХ ст), сінагога (мяжа ХІХ – ХХ ст.), казармы (ХХ ст.), шпіталь (1909 г.). На паўднёва-заходняй ускраіне Клецка – гарадзішча (ХІ – ХІІІ ст.). Царква Уваскрэшаньня Хрыстова (былы Благавешчанскі касцёл) Сучасны Троіцкі касцёл |
|