КАРАНЕЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КАРАНЕЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Карані (Мінкі) Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Узведзена ў другой палавіне 19 ст. з бутавага каменю.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай тумбай пад шатровым дашкам. Франтальная грань прарэзана лучковай зашклёнай нішай з абразом Хрыста.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|