КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Карэвічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці на ўскраіне былога фальварка Аднопаль. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана двух'яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжом у завяршэнні. Другі ярус адкрыты арачнымі прасветамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|