КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Карэвічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане каркасна-дашчаным павільёнам пад акруглым бляшаным пакрыццём. З фасада адкрыта двухслуповым прасветам. Унутры абшыта вагонкай, на подыуме разны алтарык прымітыўна-народнай трактоўкі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|