Субота, 27.07.2024, 03:47

КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
КАРЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з цэглы. Адноўлена ў 1942 г. і 1990-я гг.


Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам са слыхавымі акенцамі, да якога далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад гранёным вальмавым пакрыццём. Плоскасны фасад завершаны франтонам з увагнутымі гранямі, прарэзаны па цэнтры прамавугольным уваходным праёмам, фланкіраваны наверсе маленькімі прамавугольнымі акенцамі, адмежаваны ад плоскасці фасада тонкапрафіляваным карнізам. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.