Субота, 27.07.2024, 03:08

КАЗЛОЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА АПОСТАЛА ПЯТРА

Галоўная »
КАЗЛОЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА АПОСТАЛА ПЯТРА размяшчаецца на могілках у вёсцы Казлоўшчына Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 19 ст. з бутавага каменю.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над фасадным трохвугольным франтонам маленькай сігнатуркай. На маляўнічым паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаны атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: трохвугольны сандрык прамавугольнага ўваходнага партала, ліштвы аконных праёмаў, карнізныя паясы.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.