КЛЮШЧАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КЛЮШЧАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў былым сядзібна-паркавым комплексе Шайкуны за 1 км на захад ад вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як пахавальня.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і аконным праёмамі. Бакавыя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з гатычнымі пераплётамі. З тыльнага боку далучана прамавугольная апсіда-пахавальня.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|