КЛЮШЧАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КЛЮШЧАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца непадалёк ад касцёла ў паўночнай частцы вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана двух'яруснай чатырохграннай вежай пад двухсхільным дашкам. Першы ярус з'яўляецца пастаментам для другога чатырохслуповага, адкрытага арачнымі прасветамі з архівольтамі, крапаванага вуглавымі пілястрамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|