Нядзеля, 05.02.2012, 05:42

КОПЫСКАЯ КЕРАМІКА


КОПЫСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы XVI — ХХ ст. з г.п. Копысь (Аршанскі раён). У XVI — XVIII ст. выраблялі гаспадарчы посуд, кафлю. У XV — XVII ст. была пашырана тэракотавая і паліваная (зялёнага колеру) кафля з рэльефным раслінным, геаметрычным і геральдычным дэкорам. У 2-й палове XVII ст. выхадцы з Копысі Я.Андрэеў, С.Аляксееў, П.Будкееў, П.Фёдараў аздаблялі паліхромнай кафляй будынкі Масквы і яе ваколіц. Асаблівага развіцця Копыская кераміка дасягнула ў ХІХ — першай палове ХХ ст.

У Копысі працавала каля 20 ганчарных заводаў, дзе выраблялі кафлю, а таксама белагліняны паліваны посуд (збанкі, гаршкі, слоікі, міскі і інш.) мяккіх акруглых форм. Вырабы аздаблялі прамымі і хвалістымі ціснёнымі паяскамі на плечыках пасудзін, налепамі, зашчыпамі па краях, падцёкамі карычневай або зялёнай палівы. Выраблялі таксама талеркі, вазы, кубкі, хлебніцы, фігурамі львоў, мядзведзяў і інш., якія ўпрыгожвалі рэльефным раслінным і анімалістычным дэкорам, пажадальнымі надпісамі, пакрывалі разнаколернай палівай. Кафлю аздаблялі рэльефным паліхромным дэкорам расліннага характару, вырашаным у стылі мадэрн. У 1920-30-я г. была пашырана вытворчасць дробнай пластыкі сюжэтна-тэматычнага характару.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.