Субота, 19.05.2012, 07:15

КРАВЕЦТВА


КРАВЕЦТВА — рамяство па пашыву верхняга адзення з палатна, сукна, футра (пераважна аўчын). Вядома з даўніх часоў. У XVI ст. ў буйных гарадах узніклі кравецкія цэхі (у 1634 г. Магілёўскі цэх атрымаў нават каралеўскую прывілею). У маёнтках працавалі прыгонныя рамеснікі-краўцы, якія абшывалі памешчыкаў і дворню (у XIX ст. памешчыкі нярэдка пасылалі прыгонных у буйныя рамесніцкія цэнтры вучыцца кравецкай справе).

У 2-й палове ХІХ ст. кравецтва на Беларусі было пашырана ў форме адыходніцтва. Краўцы-саматужнікі (звычайна сяляне) у свабодны ад земляробчай працы час (з восені да вясны) хадзілі па вёсках у межах сваёй воласці або павета і працавалі ў хаце заказчыка. Шылі суконныя світы, палатняныя насовы, аўчынныя кажухі і паўкажушкі. У мястэчках і гарадах краўцы стала займаліся кравецтвам і шылі на заказ. Часам яны наймалі работнікаў або вучняў. Заказ на пашыў адзення афармляўся з дапамогай спецыяльных драўляных бірак з насечкамі, якія абазначалі колькасць аўчын і знак краўца. З развіццём фабрычнага пашыву адзення кравецтва амаль знікла (у наш час рамеснікі шыюць толькі кажухі).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.