КРУЛЕЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСАГалоўная »
КРУЛЕЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў вёсцы Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Учынены ў 1994—97 гг. у цагляным будынку былой спартыўнай залы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам, над якім з боку фасада надбудавана чатырохгранная шатровая вежа- званіца. Плоскасныя бакавыя фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, алтарная сцяна — дзвюмя паўкруглымі люкарнамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|