Субота, 19.05.2012, 07:22

КРУПКІ


КРУПКІгорад, цэнтр Крупскага раёна Мінскай вобласці, на р.Бобр. За 121 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, на аўтадарозе Мінск — Масква. 7 880 жыхароў (1998).

Крупкі
Герб Крупак

З сярэдзіны XVI ст. мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ, уласнасць Сангушкаў. З 1793 г. у Расійскай імперыі, у Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1859 г. пабудаваны млын з сукнавальняй, у 1896 г. — Крупская фабрыка запалкавай саломкі, у 1900 г. — лесапільны завод.

Крупкі
Свята-Мікалаеўская царква

У 1989 г. — 1593 жыхароў, царква, пошта, царкоўнапрыходская школа, 24 крамы. З 1919 г. у Віцебскай губерні, з 1923 г. у Аршанскім павеце. З 1924 г. цэнтр Крупскага раёна. У 1933 г. заснаваны дрэваапрацоўчая арцель, ільнозавод, ветэрынарны тэхнікум.

Крупкі
Сядзіба

З 1938 г. у Мінскай вобласці, з 27.09.1938 гарадскі пасёлак. З 01.07.1941 да 28.6.1944 гг. акупіраваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі тут 1,8 тысяч чалавек. У 1977 г. — 5,5 тысяч жыхароў. З 1991 г. — горад.

Крупкі
Касцёл Святога Іосіфа
і парафіяльны цэнтр


Крупкі
Бюст лётчыка-касманаўта У.В. Кавалёнка

Працуюць дрэваапрацоўчы камбінат, ільнозавод, пладова-агароднінны завод. Брацкія магілы: партызан; савецкіх воінаў; савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Бюст лётчыка-касманаўта У.В.Кавалёнка. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пачатку ХХ ст.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.