КРЫВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КРЫВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб'ёмам пад шатровым бляшаным пакрыццём. Франтальная грань прарэзана прамавугольным уваходным праёмам, завершана трохвугольным франтонам з роспісам (два архангелы).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|