Субота, 27.04.2024, 21:28

КУМАВАННЕ

Галоўная »
КУМАВАННЕ (ад лац. cum — у саюзе), старадаўні абрад устанаўлення прыязных, сяброўскіх адносін. Называюць таксама кумленне. Спраўлялі яго пераважна ў канцы вясны — пачатку лета на «зялёныя святкі» (сёмуху) ва ўсходняй і цэнтральнай частцы Беларусі (Магілёўшчына, Міншчына).

Дзяўчаты ішлі ў лес, звязвалі галінкі бярозак («завівалі» іх), праходзілі парамі тры разы ўзад і ўперад пад завітымі ў вянок бярозкамі, спяваючы песню пра ўстанаўленне сяброўскіх адносін. Пасля гэтага елі абрадавую страву (яечню). Абрад поліфункцыянальны. У далёкім мінулым ён сімвалізаваў наступленне паўналецця, сталасці дзяўчат, пераход іх у групу дарослых членаў абшчыны (меў значэнне пасвяціцельнага абраду). Пазней стаў азначаць устанаўленне сяброўскіх, прыязных адносін паміж яго ўдзельнікамі — тымі, хто ў пары праходзілі пад завітымі бярозкамі. Зялёныя бярозкі былі сімваламі дзяўчат, a завіты вянок — іх дружалюбства, сяброўскага саюзу. Абрад сімвалізаваў і шанаванне бярозак, іх жыццёвай сілы, пажаданне добрага ўраджаю. Бярозкі завівалі «на годы добрыя, на жыта густое, на ячмень каласісты, на авёс расісты, на грачыху чорную, на капусту белую». Абрад выконвалі пасля заканчэння сяўбы. Жыццёвая моц бярозкі, лісце якой распускалася ў гэты час, на думку ўдзельнікаў абраду, магла плённа ўздзейнічаць на ўраджай. Як традыцыйная гульня-забава сустракаецца ў некаторых вёсках і ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.