Нядзеля, 28.04.2024, 12:39

КУМЫ

Галоўная »
КУМЫ — хросныя бацькі, дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. Назва «хросныя бацькі» ўсталявалася з пашырэннем хрысціянства. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За кумоў бралі як сваякоў, так і чужых людзей, у Заходнім Палессі — найчасцей блізкіх сваякоў з боку парадзіхі. Разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вялікую ролю на радзінах. Кум звычайна разбіваў гаршчок з бабінай кашай.

Кумам прысвечаны шматлікія традыцыйныя радзінныя песні, прыказкі і прымаўкі. Кумы памагалі адзін аднаму ў сельскагаспадарчых работах, адзначалі разам святы. Звычайна кумоў не мянялі. Аднак, калі дзеці ў сям'і паміралі, тады бралі за кума маладых брата і сястру або так званых стрэчных («збожжых», «спатыканых»). У гэтым выпадку бацька нованароджанага выходзіў раніцай на перакрыжаванне дарог і запрашаў за кумоў першых, каго ўбачыць.

Традыцыі кумаўства захоўваюцца. Кумы выконваюць ролю названых бацькоў («ганаровых», «нарачоных») у сучасным абрадзе ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных. Кумам называлі сябе пэўны час пасля кумавання маладыя хлопец і дзяўчына.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.