Пятніца, 26.04.2024, 23:26

КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «ЛЯЎКІ»

Галоўная »
КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «ЛЯЎКІ» заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 04.07.1945 г. «Аб ушанаванні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы» ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна. Тут у 1935—41 гг. на дачы жыў і працаваў Я.Купала. Размяшчаецца ў будынках былой канторы Копыскага лясніцтва (гісторыка-літаратурная экспазіцыя) і дачы паэта (мемарыяльная экспазіцыя). Спачатку быў невялікі мэбляваны пакой у будынку канторы (мемарыяльная дошка з тэкстам усталявана 09.07.1962 г.), дзе жыў паэт летам 1935 г. у сям'і ляснічага М.І.Шыманскага. У 1962—77 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках. У 1977 г. экспазіцыя была абноўлена і значна пашырана, а ў 1982 г. да 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы створана новая. У яе склад уключана дача паэта, адноўленая па фотаздымках і ўспамінах (макет мастакоў Я.Раманоўскага і Ф.Анісовіча): аднапавярховы будынак памерам 11,5х12,5 м. З 1978 г. філіял музея уваходзіць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі».





Агульная плошча экспазіцыі (2008) 292 м², каля 600 экспанатаў. Гісторыка-літаратурная экспазіцыя шырока адлюстроўвае жыццё і дзейнасць Я.Купалы ў 1920—30-я гг. Тут зберагаюцца выданні твораў паэта розных гадоў, успаміны пра яго, вершы, прысвечаныя Ляўкам, пісьмы, дакументы, фотаздымкі, матэрыялы пра сустрэчы ў Ляўках Я.Купалы з Якубам Коласам, П.Броўкам, П.Глебкам, К.Крапівой, М.Лыньковым, К.Чорным і інш., творы жывапісу А.Кроля, Ю.Пучынскага, Я.Раманоўскага, І.Давідовіча, Я.Ціхановіча, В.Шаранговіча, П.Сергіевіча, графіка Э.Агуновіча, М.Басалыгі, А.Кашкурэвіча, Г.Паплаўскага, Л.Рана, скульптуры У.Летуна, С.Селіханава. У мемарыяльнай частцы экспазіцыі на дачы паэта ў пакоі, дзе жыў і працаваў пясняр, адноўлены інтэр'ер, абсталяванне, экспануюцца дакументы, рэчы, мэбля, якімі карыстаўся Я.Купала.




Адрас: 221038, в.Ляўкі, Аршанскі раён
Тэл.: +375-2162-716-46
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.