Аўторак, 19.03.2024, 12:30

ЛАПЦІ

Галоўная »
ЛАПЦІ — традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак.

Лыка для лапцей дралі ў маі — чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луццё — тонкія ліпавыя жэрдкі з карой. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх размочвалі ў цёплай вадзе (каб былі эластычнымі), луццё распарвалі ў печы і здымалі з яго лыка. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы лапцей: прамога (пашыраны паўсюдна) і касога (на ўсходзе Беларусі) пляцення.

лапти, лапці
Лапці: 1 - шчарбакі, 2 - зрачыя, 3 - пахлапні, 4 - кавярзні

Лапці прамога пляцення падзяляліся на некалькі відаў. Найбольш пашыранымі былі кавярзні (глухія лапці, слепакі) — лапці з глыбокім закрытым наском (галоўкай) і запяткам. На Віцебшчыне, часткова Магілёўшчыне плялі шчарбакі (бяспятнікі) — неглыбокія (амаль адна падэшва) Лапці без галовак (замест іх спераду былі дзве шырокія лыкавыя пятлі) і запятак, з кожнага боку — пара вузкіх петляў (заборнікі) для прадзявання абор. Шчарбакі насілі пераважна ўлетку на палявых работах.

На Палессі, поўдні Гродзенскай і Мінскай губерній бытавалі так званыя зрачыя лапці, у якіх насок пасярэдзіне зверху быў адкрыты — «вока» (яго стварала адсутнасць пярэдняга вушка — стракі).

Лапці прамога пляцення пачыналі плесці з наска (толькі шчарбакі з пяты). У бакавыя вушкі (курцы, куракі) устаўляліся завостраныя з аднаго канца палачкі (сугакі, занозы), падэшву лапцей для моцнасці падпляталі лыкам з дапамогай жалезнага ці касцянога кручка (спіца, спічук, качадык, падплётка). Зрэдку ніз лапцей падшывалі скурай. На Падняпроўі і Паазер'і бытавалі лапці прамога пляцення з пяньковай вяроўкі.

Лапці касога пляцення — пахлапні (пахрасні) — былі пашыраны на беларуска- рускім паграніччы і лічацца рускім запазычаннем. Мелі глыбокія круглыя насы, высокія бакі і запяткі. Пры іх вырабе вузкія, ачышчаныя ад кары палоскі лыка шчыльна падганялі адна да другой; плялі на драўлянай калодцы па памеры нагі. Падэшву падпляталі вітушкамі пянькі ці тонкімі вяровачкамі. Пахлапні часам выраблялі рамеснікі на заказ ці на продаж. Яны лічыліся святочным абуткам, насілі іх па некалькі гадоў.

У ХІХ ст. на захадзе Беларусі былі пашыраны скураныя лапці — пасталы.

Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам (іх плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары і інш.). Лапці насілі мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.