Субота, 27.07.2024, 06:33

ЛАПУШНІНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ

Галоўная »
ЛАПУШНІНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ размяшчаецца на могілках у вёсцы Лапушна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1908 г. з цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка, якія мелі тут палацава-паркавы комплекс. Адноўлена ў 1994 г. Пастаўленая на высокім стромкім узгорку, яна мае выгляд антычнага храма.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольнае ў плане кампактнае збудаванне накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным дарычным порцікам. Сцены рытмічна раскрапаваны лапаткамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі. Уваход аформлены прамавугольным парталам з трохвугольным франтонам.

Зала перакрыта плоскай столлю па бэльках, скрыжаванні якіх утвараюць нішы-кесоны, аздобленыя накладнымі дэкаратыўнымі разеткамі. Над уваходам — балкон хораў з вінтавой металічнай лесвіцай. Падлога мазаічная з керамічнай пліткі. Ніжняя частка сцен абліцавана драўлянымі панэлямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.