Пятніца, 26.04.2024, 12:12

ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Лепель паводле рашэння Савета Міністраў БССР ад 04.11.1953 г. Адкрыты для наведвальнікаў 08.12.1954 г. Музеем кіравалі С.Ц.Камека, І.С.Цырлін, М.Ф.Бурэнін, Н.Ф.Шыпуля, З.І.Жарнасек, Я.Б.Сімакова, А.І.Ляшок, А.С.Ханяк, В.Я.Ланікіна. З 2001 г. дырэктар А.У.Стэльмах.

Лепель, музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 17 612 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 8 049 адзінак. Агульная плошча музея 422 м², плошча экспазіцыі 286 м².

Гістарычную і мастацкую каштоўнасць прадстаўляюць калекцыі археалогіі (больш за 800 адзінак), нумізматыкі (звыш 1,5 тысяч адзінак), памятных медалёў, пячатак, значкоў і жэтонаў, фотаздымкаў ХІХ — ХХ ст., ручнікоў ХІХ — ХХ ст., жывапісу і графікі (звыш 400 адзінак), фотаапаратаў і фотапрылад, музычных інструментаў. Aўтар і афарміцель мастацкага праекта экспазіцыі — У.Кандрацьеў. Экспанаты размешчаны ў 6 залах.

Значнае месца займае экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, дзе прадстаўлены матэрыялы аб абарончых баях на тэрыторыі раёна, Лепельскім мінамётным вучылішчы, Лепельскім контрудары 1941 г., дзейнасці антыфашысцкага падполля і партызанскага руху, вызваленні рэгіёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут знаходзяцца макет зямлянкі, асабістыя рэчы і зброя Герояў Савецкага Саюза Ф.Дуброўскага, У.Лабанка, фотаздымкі, дакументы, газеты, лістоўкі, кнігі, якія распавядаюць пра барацьбу лепяльчан з акупантамі.

Лепель, музей

У зале гістарычнага мінулага захоўваюцца прадметы, знойдзенья пры археалагічных раскопках старажытных паселішчаў і курганных могільнікаў на тэрыторыі раёна. Экспазіцыя ахоплівае перыяд ад эпохі мезаліту да пачатку ХХ ст. і ўключае прылады працы (каменныя сякеры, сярпы, нажы), жаночыя ўпрыгожанні з шкла і косці XVIII — ХІІ ст. (бранзалеты, медныя кольцы, каралі), гліняныя гаршкі, каменныя ядры з крэпасці Суша, дзіцячыя цацкі. Экспануюцца таксама элементы мужчынскага і жаночы касцюм Лепельскага строю, верхняя вопратка, вясельная сукенка канца ХІХ ст., прадметы культавага прызначэння: вопратка праваслаўнага і каталіцкага святароў, тора, каменная пячатка ордэна францысканцаў, абразы і інш.

У экспазіцыі, прысвечанай побыту лепяльчан ХІХ — ХХ ст., прадстаўлены шматлікія прылады працы, драўляны посуд, жорны, ткацкі станок, бязмены, сурвэткі, абрус, куфар, прасы, самавары, савецкі агітацыйны фарфор і інш.

Лепель, музей
Лепель, музей

У зале прыроды дэманструюцца чучалы жывёл і птушак Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Лепель, музей

У выставачнай зале рэгулярна праходзяць выстаўкі рознай тэматыкі. Разнастайныя дакументальныя матэрыялы і прадметы, якія зберагаюцца ў музеі, выкарыстоўваюцца ў экспазіцыйнай, навукова-даследчай і асветнай працы. З 2004 г. праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя «Лепельскія чытанні».

Адрас:
211174, Віцебская вобл., г. Лепель, вул. Калініна д.66
Тэлефон музея: +375-2132-4-17-90
e-mail: museum-lepel@rambler.ru
Афіцыйны сайт: museum.lepel.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.