ЛЕТНІЯ ПЕСНІ – адзін з цыклаў
каляндарна-абрадавай паэзіі. Уключае маляўнічыя паводле зместу
купальскія і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды ў пару яе найбольшага росквіту. Асобную групу ўтвараюць касецкія песні. Уласна летнімі лічацца
жніўныя (разам з зажынкавымі і дажынкавымі песнямі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і – жніва, цяжкай працы жняі.