ЛЯДСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛЯДСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Лядск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з цэглы.
Твор архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам. Уваход вылучаны масіўным арачным парталам з дзвюмя калонамі і двухгранным шчытом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|