ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на заходняй ускраіне горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1830-я гг. з цэглы І.Солтанам як пахавальня яго жонкі. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасад вырашаны накладным чатырохкалонным порцікам з цэнтральным арачным уваходным праёмам і прамавугольным атыкам у завяршэнні, крапаваным цэнтральнай паўкруглай люкарнай і бакавымі арачнымі экседрамі з рукавінамі. Бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|