ЛЯСНЯНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МАЦІ АНЁЛЬСКАЙГалоўная »
ЛЯСНЯНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МАЦІ АНЁЛЬСКАЙ размяшчаецца ў вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў канцы 20 ст. з цэглы. Асвячоны 19.05.2000 г. кардыналам Казімірам Свёнтакам.
Архітэктурная стылістыка храма навеяна раманскім касцёльным дойлідствам 10—12 ст. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, з тыльнага боку — прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад аднасхільным пакрыццём. Дынамічнае нарастанне аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі да званіцы дасягаецца перападам пакрыццяў аб'ёмаў. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, над якім арачная ніша-экседра з паліхромнай скульптурай Хрыста. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі вокнамі-біфорыумамі і пілонамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|