ЛЯВОНПАЛЬСКІ КАСЦЁЛ ХРЫСТА ВАЛАДАРАГалоўная »
ЛЯВОНПАЛЬСКІ КАСЦЁЛ ХРЫСТА ВАЛАДАРА размяшчаецца на левым беразе Заходняй Дзвіны на заходняй ускраіне вёскі Лявонпаль Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Учынены ў мураваным палацы, пабудаваным у 1750 г. ўладаром маёнтка брэсцкім ваяводам М.Лапацінскім паводле праекта італьянскага архітэктара А.Гену ці літоўскага дойліда Т.Жаброўскага. У 1769 г. Лапацінскі пабудаваў у маёнтку капліцу. Палац часткова зруйнаваны ў Першую сусветную вайну і ў 1920-я гг. за кошт былых уладальнікаў пераабсталяваны пад касцёл.
Помнік архітэктуры барока. Адведзеная пад касцёл цэнтральная прамавугольная у плане двухсветлавая зала (былая бальная) на франтальным фасадзе завершана фігурным франтонам, над якім у 1920-я гг. надбудавана сігнатурка з крыжом (адноўлена ў канцы 20 ст.). Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка сіметрычна-восевая, трохчасткавая. Цэнтральны двухпавярховы аб'ём і аднапавярховыя 6акавыя крылы аб'яднаны папярочным корпусам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|