Чацвер, 02.05.2024, 23:53

ЛОЕЎСКІ МУЗЕЙ БІТВЫ ЗА ДНЕПР

Галоўная »
ЛОЕЎСКІ МУЗЕЙ БІТВЫ ЗА ДНЕПР створаны ў 1984 г. у гп.Лоеў паводле рашэння ЦК КПБ. Для наведвальнікаў адкрыты 09.05.1985 г. Да 1990 г. з'яўляўся філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Музеем кіравалі І.Р.Ермакоў, В.І.Краўцова, А.М.Сініла. З 2007 г. дырэктар Р.Г.Стаднікава.

Фонды музея (2008) налічваюць 3293 адзінкі захоўвання, з якіх 1656 адзінак — экспанаты асноўнага фонду. Агульная плошчы экспазіцыі 170 м².

Лоеў

Фонды прадстаўлены калекцыямі дакументаў (пасведчанні да ўзнагарод, партызанскія лістоўкі, франтавыя лісты землякоў і ўдзельнікаў бітвы за Днепр, граматы і т.п.), фотадакументаў, друкаваных выданняў, прадметаў фалерыстыкі, баявой тэхнікі і сродкаў пераправы. Найбольшую цікавасць выклікаюць прадметы экіпіроўкі і адзення ўдзельнікаў бітвы за Днепр, падручныя сродкі пераправы першых дэсантных атрадаў, а таксама ўзбраенне і баявая тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны — кулямёты, мінамёты, супрацьтанкавае ружжо, узоры стралковай зброі.

Экспазіцыя музея размешчана ў 2 залах. Першая прысвечана пачатку фарсіравання Дняпра на Гомельшчыне войскамі Цэнтральнага фронту пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага. Пасля разгрому гітлераўцаў на Курскай дузе Чырвоная Армія восенню 1943 г. ажыццявіла адну з самых буйнамаштабных аперацый Вялікай Айчыннай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як бітва за Днепр. З абодвух бакоў у ёй прынялі ўдзел каля 4 млн. салдат і афіцэраў. Раздзелы экспазіцыі расказваюць аб падрыхтоўцы да фарсіравання Дняпра, раскрываюць подзвігі воінаў 13-й арміі, якая першая ўступіла на беларускую зямлю, байцоў 61-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.А.Бялова, якая пачала ў верасні 1943 г. вызваленне Лоеўскага раёна.

Экспазіцыя другой залы прысвечана баявым дзеянням 65-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.І.Батава ў час фарсіравання Дняпра і вызвалення г.п.Лоеў і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фотадакументы музея адлюстроўваюць ход аперацыі, поспех якой у многім быў вызначаны зладжаным узаемадзеяннем розных родаў войск. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі лётчыкаў 16-й паветранай арміі, танкістаў 9-га і 1-га гвардзейскага танкавых карпусоў, якія прымалі ўдзел у баях на Лоеўскім плацдарме. Тут дэманструюцца дакументы і асабістыя рэчы двойчы Героя Савецкага Саюза П.І.Батава. У 2005 г. на мемарыяльнай пляцоўцы музея ўстаноўлены яго бюст.

Неацэнную дапамогу войскам Чырвонай Арміі ў баях за фарсіраванне Дняпра аказалі партызаны. У гады вайны на тэрыторыі Лоеўшчыны дзейнічаў партызанскі атрад, які ў 1943 г. быў пераўтвораны ў партызанскую брыгаду «За Радзіму» пад камандаваннем Р.І.Сінякова. Раздзелы экспазіцыі другой залы прысвечаны подзвігам партызан; адзін са стэндаў расказвае пра тое, як у лістападзе 1942 г. акупіраваны гітлераўцамі пасёлак на некалькі дзён быў вызвалены ўкраінскімі партызанскімі злучэннямі С.Каўпака і А.Сабурава. Тут таксама прадстаўлены матэрыялы аб ураджэнцах Лоева і раёна — удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. На мемарыяльнай пляцоўцы на беразе Дняпра дэманструюцца ўзоры баявой тэхнікі.

Лоеў
Лоеў
Выстава баявой тэхнікі

Музей рэгулярна праводзіць тэматычныя экскурсіі, арганізоўвае паходы па памятных месцах і месцах баявой славы Лоеўшчыны; традыцыйным стала правядзенне «Тыдня турызму». У музеі праходзяць Дні памяці, прысвечаныя знакамітым ураджэнцам раёна.

Адрас: 247100, гп.Лоеў, вул.Савецкая, 3
Тэлефон: +375-2347-4-06-73
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.