Субота, 18.05.2024, 19:11

ЛОШЫЦКАЯ СЯДЗІБА

Галоўная »
ЛОШЫЦКАЯ СЯДЗІБА — помнік сядзібна-паркавага мастацтва 2-й паловы XIX ст. Створаная на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоку рэк Свіслач і Лoшыца. У комплекс уваходзіць сядзібны дом, Лошыцкая капліца, гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом на грэбені прыпоймавай тэрасы. Mae асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца з драўлянага 1-павярховага і прыбудаванага да яго тарца мураванага 2-павярховага аб'ёмаў. У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаныя драўляныя разныя дэталі (слупы галоўнага ўвахода, аконныя ліштвы, карнізныя паясы і інш.). У пачатку XXI ст. у інтэр'еры зберагаліся ляпныя дэталі, абліцоўка сценаў панэлямі з дубу, каляровая кафля.

Лошыцкая сядзіба
Сядзібны дом

Лошыцкая сядзіба
Руіны капліцы

Лошыйкая сядзіба
Вінакурня

Перад галоўным фасадам парадны партэр у форме няправільнага эліпса, абмежаваны пад'язнымі дарогамі; з процілеглага боку — пакаты прыбярэжны спуск на лукавіну р.Лошыцы. Асноўны паркавы ўчастак з кальцавымі дарожкамі знаходзіцца перад паўночным тарцовым фасадам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны парк быў засаджаны таполямі. Растуць таксама ўнікальныя экзоты: гінкго двухлопасцевы, магнолія кобус, дуб пушысты, ясень маннаносны, лістоўніцы японская, сібірская і еўрапейская, хвоі веймутава і чорная, абрыкос маньчжурскі, гартэнзія Брэтшнэйдэра, бярозы амерыканская і Эрмана.

Лошыцкая сядзіба
Млын

Лошыцкая капліца — помнік архітэктуры 2-й паловы XVIII ст. Пабудаваная ў стылі барока. Мураванае цэнтрычнае 8-граннае ў плане збудаванне пакрытае шатровым дахам, завершаным шлемападобным купалам на глухім барабане. Фасады з франтонамі крывалінейнай канфігурацыі, пілястрамі, прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Вокны паўцыркульныя і авальныя. Інтэр'ер зальны, перакрыты купальным скляпеннем.

Лошыцкая сядзіба
Дом упраўляючага

Лошыцкая сядзіба
Уязная брама

Бытуюць легенды, звязаныя з сядзібаю, капліцаю і нават асобнымі дрэвамі парку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.