Серада, 08.05.2024, 02:31

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ — створаны ў г.Лунінец паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11.09.1978 г. Для наведвальнікаў адкрыты 17.02.1986 г. Музеем кіравалі Я.Б.Шэцар, В.Р.Чарняўскі, Ю.Р.Навасёлаў, Н.І.Казанкова, Г.А.Іванюковіч, С.А.Гарда, Н.У.Макаед, Н.І.Клеўжыц. З 2008 г. дырэктар А.М.Палынкевіч.

Лунінец, Лунинец

Асноўны фонд музея налічвае 9384 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 2900 адзінак. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 170 м².

Аснову экспазіцыі складаюць калекцыі: археалогія, этнаграфія, гісторыя тэхнікі, нумізматыка, дакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні, баністыка, сфрагістыка, фалерыстыка. Найбольш цікавыя рэчы з калекцый музея: сякеры каменнага веку; зуб маманта; 2 грамафоны ХІХ ст.; экспанаты, якія сведчаць пра знаходжанне на Лунінеччыне Якуба Коласа і А.Блока, пра рэвалюцыйныя падзеі 1905 г., 1917 г., пра перыяд уваходжання тэрыторыі раёна ў склад Польшчы (1921-39 гг.); калекцыя шкляных вырабаў — цукерачніцы, крэманкі, селядзечніцы; асабістыя рэчы партызан перыяду Вялікай Айчыннай вайны; прадметы побыту лунінчан пасляваеннага перыяду; вырабы Лунінецкага завода электрарухавікоў і інш. Экспазіцыя музея размешчана ў 5 залах.

У музеі арганізуюцца выстаўкі, праводзяцца кансультацыі, вядзецца навукова-даследчая, масавая і навукова-асветная работа. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі твораў мастакоў Ю.Дробата, Ф.Бярозкі, саламяных вырабаў Ю.Піваваравай «Саламяная казка», выстаўка-калекцыя халоднай зброі ад старажытнасці да нашых дзён і інш.


Адрас: 225650, г.Лунінец, вул.Савецкая, д.16
Тэл.: +375-1647-21-997
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.