МАЦАВІЧСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЦАВІЧСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на заходняй ускраіне вёскі Мацавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай тумбай пад шатровым пакрыццём. Грані прарэзаны прамавугольнымі зашклёнымі нішамі, у якіх пастаўлены гіпсавыя скульптуркі Хрыста і Дзевы Марыі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|