Субота, 04.05.2024, 12:04

МАГІЛЁЎСКАЯ КАФЛЯ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КАФЛЯ – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка XV – пачатку XX стст., якая выраблялася магілёўскімі цаніннікамі. Кафля канца XV – XVI стст. гаршковая, з круглым вусцем, некаторыя вырабы пакрытыя знутры зялёнай палівай. Кафля канца XVI – XX стст. каробчатая (тэракотавая, зялёная палівавая, паліхромная). У аздабленні паліхромнай кафлі XVII ст. выкарыстоўвалі белую, зялёную, блакітную, карычневую, жоўтую паліву. У канцы XVI – 1-й палове XVII стст. выраблялі кафлю з двухпрыступкавай рамкай на вонкавай пласціне.

кафля, магілёўская кафля
Магілёўская кафля. Паліваная кафля з выявай картуша. 18 ст.

Паводле тыпаў і прызначэння падзяляецца на сценную, карнізную (простую, складаную і інш.), паясную, вуглавую, кафлі-перавсычкі, гарадкі (каронкі). У аздабленні пашыраны раслінны (выява букета кветак у вазе, дубовыя і лаўровыя лісты, бутон хмелю і інш.) і геаметрычны (зігзагі, сетка, «рыбіна луска» і інш.) арнаменты, сюжэтныя, зааморфныя, геральдычныя, міфалагічныя выявы (ільвы, арлы, грыфоны, анёлы, коннікі, гербы і інш.). У трактоўцы расліннага арнаменту, які часта спалучаўся з геаметрычным, адметны ўплыў маньерызму (вырабы канца XVI – 1-й паловы XVI стст.), барока (сярэдзіна – 2-я палова ХVII стст.).

Кафлю канца XVII – пачатка XVIII стст. часта аздаблялі т.зв. дывановым арнаментам, рэльефнымі выявамі. Кафля канца XVIII – XIX стст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрытую пераважна зялёнай палівай. У канцы XIX – пачатку XX стст. паверхню вонкавай пласціны аздаблялі складаным рэльефным малюнкам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.