МАЙШУЛІНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЙШУЛІНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Майшулі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана двух’яруснай чатырохграннай стэлай з двухгранным завяршэннем. Франтальная грань крапавана прамавугольнай нішай унізе і лучковай наверсе.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|