МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне горада Маладзечна Мінскай вобласці на вуліцы Янкі Купалы. Пабудавана ў 2001 годзе з цэглы.
Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад двухсхільным пакрыццём. На другім ярусе франтальнай грані выява Маці Божай з дзіцем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|