МАРЦІНАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАРЦІНАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Марцінаўцы Міёрскага раёна Віцебсккай вобласці каля могілак. Пастаўлена ў пачатку 21 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з фігурна зашытым трохвугольным франтонам на фасадзе. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі ўваходным і аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|