Субота, 27.07.2024, 04:04

МАСАЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
МАСАЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Масаляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, на беразе сажалкі насупраць былога палаца Біспінгаў. Пабудавана ў 1915 г., зачынена ў 1939 г., вернута і адбудавана ў 1991 г.


Помнік усходне-экзатычнага накірунку архітэктуры мадэрна. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у канічны. Фасад вырашаны прамавугольным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі са спічастымі шпілямі ў завяршэнні. У канфігурацыі ўваходнага і аконных праёмаў выкарыстана гатычная арка-цюдор.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.