Серада, 08.05.2024, 11:10

МАШТАРНЯ

Галоўная »
МАШТАРНЯ (ад польск. masztalerz канюшы, старшы конюх) — назва жытла конюхаў у панскіх сядзібах 16 — 19 ст. або невялікай майстэрні па рамонту экіпажаў і вазоў, а таксама каморы пры стайні.

Як жылыя збудаванні маштарні ўяўлялі сабой традыцыйнае народнае жыллё (1-, 2- і 3-камернае), часам з прыбудаванымі пры жылых памяшканнях гаспадарчымі каморамі. Жылыя памяшканні мелі 2 — 4 акны, глінабітныя курныя печы або кафляныя печкі-грубкі, сталы, лавы і іншае традыцыйнае начынне.

Нярэдка маштарні прыбудоўвалі да тарцоў стайняў, часам будавалі ў 2 паверхі, у якіх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні.

Аўтар: Ю.А. Якімовіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.