Субота, 27.07.2024, 04:03

МАСТОЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ТРОЙЧЫ ЦУДОЎНАЙ

Галоўная »
МАСТОЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ТРОЙЧЫ ЦУДОЎНАЙ размяшчаецца ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў канцы 1992—97 гг. з цэглы (будаўніцтва пачата 06.04.1992 г.) паводле праекта архітэктараў А.Штэна, І.Казлоўскага, Т.Чорнай, С.Мужэйка.


Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучаны пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі і вузкі нартэкс з боку фасада. Стракаты сілуэт храма ствараюць зграбныя сігнатуркі са спічастымі шпілямі па цэнтры і бабках фасада і ў канцы двухсхільнага даху. Вось сіметрыі фасада адзначана прамавугольным уваходным парталам і высокім аконным прамавугольным праёмам над ім, над якім навісае двухгранны эркер. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.