Субота, 27.04.2024, 03:33

МАСТЫ

Галоўная »
МАСТЫгорад у Гродзенскай вобласці, цэнтр Мастоўскага раёна, на р.Нёман пры ўпадзенні ў яе р.Зэльвянка. За 60 км ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 16,8 тыс. чалавек (2006 г.).

горад Масты
горад Масты
Герб і сцяг горада Масты

Упершыню згадваецца ў 1486 г. як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета ВКЛ. У 1539 г. у ім быў збудаваны касцёл, зямельны ўчастак пад яго будаўніцтва выдзеліла каралева Бона, жонка вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы. У 1561 г. тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 г. валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 гг. каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве (скасаванае расійскай імператрыцай Кацярынай II), з 1633 г. тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год.

З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета. Станам на 1833 г. у мястэчку былі 164 драўляныя будынкі. Паводле перапісу 1897 г. у Мастах працавалі народная вучэльня і ліманаднае прадпрыемства.

У пачатку XX ст. у Мастах з'явілася чыгунка, што звязала паселішча з буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны. У 1921 – 1939 гг.у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. У 1927 г. у мястэчку збудавалі фанерны завод (у 1931 г. на ім працавалі 400 чалавек).

горад Масты
Чыгуначная станцыя Масты
З 1939 г. у БССР, з 1940 г. – рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 чэрвеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у складзе акругі «Беласток» правінцыі Усходняя Прусія. З 1949 г. гарадскі пасёлак, з 1955 г. – горад.

горад Масты
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Ёсць праваслаўная царква Ўсіх Тужлівасць Радасць. Страчаная спадчына – касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. На брацкіх магілах узведзеныя помнікі воінам і партызанам Вялікай Айчыннай вайны.

горад Масты
Царква Ўсіх Тужлівых Радасць

горад Масты
Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай

У раёне працуюць Мастоўскі музей "Лес і чалавек" (з 1985 г.) і Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (з 1965 г.). Ёсць у раёне помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлавіны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленні старажытных адкладаў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскае і Пескаўскае агаленні азёрных і рачных адкладаў.

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 35 (436), верасень 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.