Субота, 27.07.2024, 06:46

МІЛАВІДСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
МІЛАВІДСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 5 км на захад ад вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці каля шашы Івацэвічы — Слуцк, недалёка ад вёскі Каўпакі. Пастаўлена ў 1930—33 гг. з цэглы на месцы адной з буйнейшых бітваў падчас паўстання 1863—64 гг.


Прамавугольны ўчастак помніка акаймаваны нізкімі гранёнымі слупамі. У 1988 г. непадалёк устаноўлены памятны знак. На месцы пахавання рускіх вайскоўцаў пастаўлены чыгунны крыж на пастаменце.


Помнік мемарыяльнай архітэктуры неакласіцызму. Вырашана ўзнесенай на квадратны пастамент чатырохграннай ратондай, накрытай пакатым васьмігранным дашкам (раней гранёным сферычным купалам) з каваным крыжом у завяршэнні. Грані прарэзаны арачнымі прасветамі з архівольтамі, крапаваны вуглавымі паўкалонамі,якія нясуць шырокі антаблемент. У прамавугольным плакетках цокаля — памятныя надпісы.


Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.